Logo Polskiego Radia
Print

Горадня: фэст „Хавайся ў бульбу!”(ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.04.2012 10:58
  • Горадня фэст.mp3
Мэта фэстывалю - магчымасць для байкераў розных краін сустрэцца зь сябрамі.

/

У Горадні праходзіць VІІІ Міжнародны рок-байк-фэст „Хавайся ў бульбу!”, у якім прымаюць удзел байкеры амаль з усёй постсавецкай прасторы, а таксама з Польшчы й Нямеччыны.

Сёлета фэст „Хавайся ў бульбу!” адбываецца на турыстычнай базе „Хімік” у 35 кілямэтрах ад Горадні ля возера Белае. Але ў самім горадзе на Нёмане прайшоў парад байкераў з удзелам больш 400 матацыклаў.

У праграме фэсту прэзэнтацыя фотапраекту „Партрэт байкера” аўтарства Сяргея Марозава, боды-арт, атракцыёны для дзяцей і дарослых, конкурсы, зьвязаныя з матацыкламі, разьлічаныя як на саміх байкераў, так і наведвальнікаў фэсту.

Падчас фэсту ўвечары адбываюцца рокавыя канцэрты. Сярод выканаўцаў гурты Sciana, Rolliks, Klan, Drum Ecstasy, „Дай дорогу” ды іншыя. Галоўная мэта фэстывалю „Хавайся ў бульбу!” - магчымасць для байкераў розных краін сустрэцца зь сябрамі, разам правесьці вольны час.

Вацлаў Галімскі, Горадня

/

/

/

/

/

ФОТА: Вацлаў Галімскі

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт