Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветны дзень свабоды друку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.05.2012 11:32
З гэтай нагоды Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначыць пераможцаў конкурсу „Вольнае слова”.

/

Сёньня - Сусьветны дзень свабоды друку. Ён адзначаецца штогод 3-га траўня пачынаючы ад 1994 году.

Сьвята было абвешчана Генэральнай Асамблеяй ААН у адмысловай рэзалюцыі ад 20-га сьнежня 1993 года.

З гэтай нагоды Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначыць пераможцаў конкурсу „Вольнае слова”.

Пераможцам у намінацыі „Найлепшы інфармацыйны матэрыял” зьяўляецца Сямён Печанко - журналіст газэты „Наша Ніва” за тэкст „Рэпартаж з „забароненага горада”.

У катэгорыі „Найлепшая аналітычная публікацыя” першае месца заняла Сьвятлана Калінкіна з газэты „Народная воля” за тэкст „Пытка”

У намінацыі „Найлепшая публікацыя мастацка-публіцыстычнага жанру” пераможцам зьяўляецца Анастасія Зелянкова зь інтэрнэт-газэта „Салідарнасьць” за тэкст „Девочка на заказ”.

У намінацыі „Журналісцкае расьсьледаваньне” перамог Яўген Валошын з газэты „Звязда” за тэкст „Нашэсьце дызайнэрскіх наркотыкаў. Як барыга прадаваў мне эйфарыйны парашок”.

У катэгорыі„Дэбют” галоўную ўзнагароду атрымала Марыя Малевіч з газэты „Народная воля” за тэкст „Кто в Беларуси заработал на Бэнтлеы?”.

У сваю чаргу „Спэцыяльны прыз Журы” атрымала Іна Хоміч з газэты „Брестский курьер” за тэкст „Жылі ў бабусі дзьве вясёлыя гусі”.

Нагадваем, напярэдадні Камітэту абароны журналістаў публікаваў справаздачу пра цэнзуру ў розных краінах сьвету. Беларусь увайшла ў дзясятку краінаў, дзе найбольш жорсткая цэнзура.

У сваю чаргу паводле найноўшага рэйтынгу свабоды СМІ міжнароднай праваабарончай арганізацыі „Freedom House”, Беларусь займае 193-е месца з 197-мі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт