Logo Polskiego Radia
Print

Польшча прыватызуе аэрапорты

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 21.05.2012 14:09
Першым тэстам прыватызацыі стане кракаўскі аэрапорт, а за ім Гданьск і Катавіцэ.

Пасажырскі рух на польскіх аэрапортах б’е ўсе магчымыя рэкорды. За апошнія пяць гадоў на новыя тэрміналы, узьлётныя палосы й дарогі лётнішчы выдаткавалі амаль 800 млн. эўра. Да 2020 г. заплянаваныя чарговыя інвэстыцыі - да 0,5 млрд. эўра.

У сувязі зь вялікімі выдаткамі цягам бліжэйшых гадоў аэрапорты могуць зарабляць менш, а некаторыя нават страціць. Гэта прымушае дырэкцыю лётнішчаў запрашаць да супрацы прыватных партнэраў.

Зацікаўленасьць польскімі аэрапортамі ўжо выявілі інвэстыцыйныя фонды з ЗША, Нямеччыны й Аўстраліі. Першым тэстам прыватызацыі стане кракаўскі аэрапорт, а за ім Гданьск і Катавіцэ.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт