Logo Polskiego Radia
Print

Дрэнны стан польскіх турагенцтваў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.05.2012 12:09
Некаторыя польскія турыстычныя агенцтвы могуць ў гэтым годзе банкрутаваць.

Папярэджвае аб гэтым Інстытут турызму. Гэта вынік складанай эканамічнай сытуацыі й закону, паводле якога, больш выгадна аб'явіць банкруцтва, чым ліквідаваць фірму.

Сытуацыя ў турыстычнай галіне вельмі складаная. Зь сярэдзіны лютага расьце запазычанасьць турагенстваў, унесеных у Нацыянальны рэгістр запазычанасьці. У цяперашні час у рэгістры знаходзіцца 440 турыстычных ​​агенцтваў.

Некалькі дзён таму ў Кракаве збанкрутавала Excalibur Tours. На адпачынку за мяжой была група кліентаў, якія былі вымушаны перапыніць паездку. Пракуратура падазрае ўладальніка агенцтва ў спробе вымагальніцтва грошай у турыстаў. За гэта яму пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі.

яс

tags: турызм
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт