Logo Polskiego Radia
Print

LOT аднаўляе рэйсы Варшава- Пэкін

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.05.2012 15:23
Першы самалёт у сталіцу Кітая адправіўся з польскай сталіцы акурат сёньня.

Перш за ўсё гэтыя палёты аднавіліся з думкай пра бізнэсоўцаў. На турыстах немагчыма зарабіць, кажа прэс-сакратар польскай авіякампаніі Лешэк Хажэўскі.

Л.Хажэўскі: Бізнэс-рух зьяўляецца ключавым для посьпеху ўсяго праекту. Неўзабаве гэтую трасу будуць абслугоўваць самалёты „Dreamliner”, на борце якіх значна большая частка бізнэс-кляса, чым на Boeing 767. Мы імкнемся прыцягнуць эўрапейскіх бізнэсмэнаў у Варшаву й далей адпраўляць іх у Кітай. Усе авіякампаніі такім вызначаюць кошт рэйсаў на далёкіх трасах, каб прапанаваць адносна невялікія кошты за турыстычныя квіткі і ў асноўным зарабляць на квітках бізнэс-кляса. Інакш проста немагчыма.

Спачатку самалёты з Варшавы ў Пэкін будуць адпраўляцца тры разы ў тыдзень. LOT імкнецца павялічыць колькасьць рэйсаў да пяці на тыдзень. Білет у эканамічным клясе каштуе 1800 злотых, то бок 518 даляраў і гэта самая танная прапанова ў Эўропе.

У наступным годзе LOT плянуе таксама рэалізаваць рэйсы ў Токіё.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт