Logo Polskiego Radia
Print

Палякі не давяраюць турапэратарам

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 17.07.2012 14:48
Палякі адмаўляюцца ад паслугаў пасярэднікаў і самастойна ладзяць вакацыйны адпачынак.

/
Турысты губляюць давер да турапэратараў, інфармуе Польская турыстычная палата. Апошнімі днямі палякі масава адмаўляюцца ад забраніраваных турпаездак. Гэта выклікана апошнімі падзеямі на рынку турыстычных паслугаў: цягам двух тыдняў банкрутавалі тры польскія турапэратары.

Палякі адмаўляюцца ад паслугаў пасярэднікаў і самастойна ладзяць вакацыйны адпачынак. Тым, хто нягледзячы на дрэнную атмасфэру намерваецца набыць паездку, прадстаўнікі Польскай турыстычнай палаты раяць праверыць турапэратара. У прыватнасьці, не давяраць турыстычным фірмам, якія дзейнічаюць на рынку турыстычных паслугаў менш двух гадоў.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт