Logo Polskiego Radia
Print

Турапэратар ашукаў 23 тыс. кліентаў?

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.07.2012 17:49
Варшаўская пракуратура ўзбудзіла сьледзтва па факце банкруцтва аднаго з буйнейшых турапэратараў краіны Sky Club.

Варшаўская пракуратура ўзбудзіла сьледзтва па факце банкруцтва аднаго з буйнейшых турапэратараў краіны Sky Club. Сьледчыя падазраюць, што 23 тыс. кліентаў сталі аб’ектам падману з боку кіраўніцтва турфірмы. Як паведамлялася раней, на пачатку ліпеня турфірма Sky Club аб’явіла банкруцтва. У выніку з замежных курортаў уладам Польшчы прыйшлося эвакуяваць сотні кліентаў, тысячы турыстаў не змаглі накіравацца на адпачынак, нягледзячы на тое, што заплацілі грошы за туры. Пракуратура падазрае, што турфірма прыняла ад кліентаў за туры каля 70 млн. злотых (больш за 16 млн. эўра), хоць ужо ведала, што з-за фінансавых прычын ня зможа ім запэўніць адпачынку. Так, паводле сьведкаў, турбюро прадавала туры нават у той дзень, калі аб’явіла банкруцтва. Паводле прадстаўнікоў пракуратуры, пацярпелых можа быць каля 23 тыс. чалавек, якія не атрымалі назад грошай альбо атрымалі толькі часткова за нявыкарыстаны тур. За махлярства ў такім памеры пагражае ў Польшчы да 10 гадоў пазбаўленьня свабоды.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт