Logo Polskiego Radia
Print

Купіць білет па тэлефоне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.07.2012 17:12
Цяпер па тэлефоне можна купіць білеты на ўсе маршруты „PKP Intercity”.

/

Дастаткова зарэгістравацца й можна купіць чыгуначны білет. Зь сёньняшняга дня ў Польшчы можна карыстацца сыстэмай, якая дазваляе купляць чыгуначныя білеты пры дапамозе сотавага тэлефона, які мае доступ да інтэрнэту.

Напрыклад, можна купіць таксама білет на цягнік з рэзэрвацыяй месцаў.

Карыстацца сыстэмай можна бясплатна, а цэны не адрозьніваюцца ад білетаў у касе на вакзале. Каб купіць білет, трэба спачатку зарэгіставацца на адмысловай старонцы www.bilkom.pl.

Білет мае форму ММС-паведамленьня. Сыстэма дасылае нам таксама код, неaбходны падчас кантролю.

Цяпер па тэлефоне можна купіць білеты на ўсе маршруты „PKP Intercity”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт