Logo Polskiego Radia
Print

Бег Варшаўскага паўстаньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.07.2012 17:01
Мерапрыемства праходзіць у 68-годзьдзе гістарычнай падзеі.

/

Больш за 5 тысячаў аматараў спорту будзе ўдзельнічаць у сёньняшнім „Бегу Варшаўскага паўстаньня”. Гэта рэкордная колькасьць удзельнікаў мерапрыемства.

Марафон праходзіць у рамках адзначэньня 68-й гадавіны пачатку Варшаўскага паўстаньня ў 1944 годзе.

Марэк Пятрушка з Варшаўскага цэнтру спорту кажа, што ўдзельнікі бегу будуць спаборнічаць на дзьвюх дыстанцыях: 5 і 10 кілямэтраў.

Марэк Пятрушка: Мерапрыемства накіраванае для людзей, якія хочуць змагацца з уласнымі слабасьцямі альбо хочуць пабіць свае рэкорды. Адначасова бег гэта нагода, каб спартоўцы ці проста людзі, якія любяць спорт, маглі пазнаёміцца зь гістарычнай падзеяй, якой марафон прысьвячаецца.

Арганізатары нагадваюць, што траса марафону праходзіць па гістарычных месцах у польскай сталіцы, цесна зьвязаных з Варшаўскім паўстаньнем.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт