Logo Polskiego Radia
Print

Турпаездкі больш бясьпечныя, але й даражэйшыя

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 14.08.2012 19:29
Прадстаўнікі турыстычнай галіны абмяркоўваюць, ці ня варта стварыць адмысловы фонд, якім турагенцтвы будуць карыстацца ў выпадку фінансавых праблем.

/

Сёлета ад пачатку ліпеня аб банкруцтве заявілі дзевяць польскіх турбюро. Відавочнай стала неабходнасьць удасканаленьня сыстэмы гарантый.

Турыстычныя агенцтвы абавязаны плаціць страхавыя гарантыі, аднак гэтага й так не хапае ня толькі на задавальненьне патрабаваньняў кліентаў, як вяртаньне грошай за нерэалізаваны адпачынак, а таксама на вяртаньне турыстаў з-за мяжы, калі турбюро аб’яўляе банкруцтва.

Таму прадстаўнікі турыстычнай галіны абмяркоўваюць, ці ня варта стварыць адмысловы фонд, якім турагенцтвы будуць карыстацца ў выпадку фінансавых праблем.

Паводле іх, гэтая прапанова больш карысная, чым павышэньне абавязковых гарантыяў. Аднак жа для турыстаў гэта азначае адно – турпаездкі ў наступныя вакацыі будуць каштаваць даражэй.

яс/newseria.pl

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт