Logo Polskiego Radia
Print

Каралеўскі гонар для славутага падпольшчыка

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 21.08.2012 12:52
Герой канцлягера Асьвенцым Вітольд Пілецкі, які 15 гадоў пражыў у Беларусі, можа быць пахаваны ў Вавэльскім замку.
Працэс Вітольда Пілецкага 1948 года. Фота: wikipedia.orgПрацэс Вітольда Пілецкага 1948 года. Фота: wikipedia.org

Працэс
Працэс Вітольда Пілецкага 1948 года. Фота: wikipedia.org

Фонд Paradis Judeaorum зьвярнуўся да прэзыдэнта Польшчы, Мітрапаліта Кракаўскага ды Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы зь ініцыятывай пахаваць цела славутага падпольшчыка ротмістра Вітольда Пілецкага ў Вавэльскім замку ў Кракаве. Геройскія ўчынкі, якія ён зьдзейсьніў, ставяць яго ў адзін шэраг з каралямі – напісана ў лісьце фонду.

Некаторы час таму фонд Paradis Judeaorum зьвязаўся з галівудзкімі акторамі Мэлам Гібсанам і Клінтам Іствудам, каб увекавечыць памяць ротмістра ў фільме. Вітольд Пілецкі праславіўся тым, што дабравольцам адправіўся ў канцлягер Auschwitz, каб стварыць там падпольную арганізацыю. Ён першы перадаў на волю інфармацыю аб нацысцкіх злачынствах у канцлягеры, аказваў дапамогу вязьням, арганізаваў некалькі ўцёкаў. Пасьля таго, як Вітольд Пілецкі сам уцёк з канцлягеру, ён змагаўся ў Варшаўскім паўстаньні. Пасьля вайны ротмістар быў арыштаваны камуністычнымі ўладамі й расстраляны.

Жыцьцё Пілецкага цесна зьвязана зь Беларусьсю. Перад вайной ён жыў у маёнтку Сукурчы пад Лідай. Тут нарадзіліся яго дзеці. На жаль, сёньня ад маёнтку Пілецкіх не засталося нават сьлядоў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт