Logo Polskiego Radia
Print

Забаронены сувэнір з замежнай экскурсіі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.08.2012 12:27
За спробу ўвозу каралаў паляку пагражае ад 3 месяцаў до 5 гадоў пазбаўленьня волі.

/

На польска-ўкраінскім памежным пераходзе Хрэбэнне мытнікі выявілі шэсьць рыфастваральных каралаў, якія знаходзяцца пад аховай Вашынгтонскай канвэнцыі.

Забароненыя сувэніры з замежнай экскурсіі на тэрыторыю Польшчы спрабаваў увесьці 47-гадовы жыхар Кратошына. Мужчына купіў каралы на адным з базараў ва Украіне за 17,5 эўра. Хаця прадаўшчык запэўніваў паляка, што гэта падробкі, на мяжы ўзьнікні праблемы.

Мытнікі выявілі забаронены тавар падчас рэнтгенаўскага агляду багажу. Папярэднія ацэнкі паказалі, што каралы сапраўдныя ды знаходзяцца ў сьпісе ахоўваемых гатункаў.

За спробу іх увозу на тэрыторыю Польшчы без неабходных дакумэнтаў пагражае ад 3 месяцаў да 5 гадоў зьняволеньня. Справа турыста з Кратошына будзе перададзена ў сыд.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт