Logo Polskiego Radia
Print

Вінаваты веласіпедыст

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.08.2012 14:55
Абмежаваньне хуткасьці для ровараў да 10 кілямэтраў на гадзіну – гэта клопат за бясьпеку ці хутчэй за прыбыткі дзяржбюджэта?

/

На польскіх дарогах больш за 10 мільёнаў веласіпедыстаў. Паліцыя іх усё часьцей штрафуе, між іншым, за размову па мабілах – 50 эўра, за няправільны перавоз дзяцей – 12 эўра. Неўзабаве могуць пасыпацца штрафы за перавышэньне хуткасьці. У прыморскім Сопаце на сьцяжынках для ровараў усталявалі дарожныя знакі, якія абмяжоўваюць хуткасьць да 10 кілямэтраў на гадзіну. Зьявіліся першыя штрафы з фотарадараў і суды.

- Сэнс у тым, каб зарабіць, калі зь кіроўцаў паліцыя зьбірае ўсё больш, дык падышоў час і на веласіпедыстаў, - кажа Робэрт Гвяздоўскі з Цэнтра імя Адама Сьміта.

Карыстальнікі роварамі лічаць, што ехаць 10 кілямэтраў на гадзіну небясьпечна, таму што цяжка трымаць раўнавагу, бясьпечна - 12 кілямэтраў. Падобна мяркуе Марыюш Васяк з Галоўнай камэндатуры паліцыі, але ён адначасова зазначае, што хуткая язда на ровары не дазваляецца правіламі дарожнага руху.

Але як вызначыць хуткасьць на ровары? Правілы не загадваюць усталёўваць сьпідомэтр. Экспэрт па дарожных правілах прафэсар Рышард Стэфаньскі тлумачыць, што калі ў машыне зламаецца спідомэтр, нягледзячы на гэта, кіроўца ня мае права перавышаць хуткасьць.

Больш жорсткае стаўленьне да веласіпедыстаў зьвязана з тым, што іх становіцца ўсё больш і яны ўсё больш прычыняюцца да ДТЗ. Пераважная частка парушэньняў - гэта нецьвярозы стан і непадпарадкаваньне правілам пяршынства на дарозе.

яс/Rzeczpospolita

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт