Logo Polskiego Radia
Print

Банкруцтва „Filiz Tours”

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.09.2012 15:18
Збанкрутавала чарговае, ужо 10-ае сёлета, польскае турагенцтва.

/
Фірма паведаміла аб спыненьні дзейнасьці на сваім сайце. „Управа кампаніі просіць прабачэньня ў кліентаў і выбачаецца за ўсе ўскладненьні й нязьдзейсьненыя мары па прычыне банкруцтва” – напісана на сайце.

Кіраўніцтва „Filiz Tours” афіцыйна не паведаміла аб банкруцтве. Таму Маршалкоўскае ведамства, якое ў такіх выпадках арганізуе вяртаньне турыстаў з-за мяжы, будзе мець праблемы.

У Турцыі знаходзяцца два турысты, якія заплацілі за адпачынак да суботы. Польскія падаткаплатнікі заплацяць за іх транспарт.

„Filiz Tours” прадало 1500 пуцёвак, якія ня будуць рэалізаваныя.

Спэцыяльнасьцю турагенцтва была Турцыя. „Filiz Tours” арганізаваў таксама адпачынак у Нямеччыне, Балгарыі, Сэрбіі, на Вугоршчыне і ў Славаччыне.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт