Logo Polskiego Radia
Print

У Гдыні пабудуюць Музэй эміграцыі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 14.09.2012 16:41
Гэта адзіны такога тыпу музэй у Польшчы.

/

У Гдыні пабудуюць Музэй эміграцыі. На гэта пойдзе 7 млн. злотых, якія горад атрымаў у якасьці крэдыту ад фондаў ЭЗ. Сума павінна быць пагашаная цягам 12 год, пасьля гэтага грошы ізноў будуць выкарыстаныя мясцовым самакіраваньнем.

Музэй эміграцыі будзе адчынены праз 2 гады на Марскім вакзале ў Гдыні. У ім будзе прадстаўленая гісторыя польскіх эмігрантаў. Гэта адзіны такога тыпу музэй у Польшчы.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт