Logo Polskiego Radia
Print

У Белавескай пушчы пройдзе Чэмпіянат па Nordic Walking

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 15.09.2012 13:28
Аматары хадзьбы з кіямі будуць змагацца на дыстанцыях ад 5 да 20 кілямэтраў.
Фота:
Фота: immuniteta.ru

У суботу ў Белавескай пушчы адбудуцца спаборніцтвы па хадзьбе з кіямі. “Кубак Польшчы па скандынаўскай хадзьбе ў краіне пушчы й зубра” зьбярэ дзесяткі ўдзельнікаў. Правядзеньне чэмпіянату павінна папулярызаваць запаведнік і прыцягнуць сюды аматараў спартовага турызму.

У Белавескай пушчы існуюць 7 трасаў для аматараў хадзьбы з кіямі. Кубак Польшчы будзе разыгрывацца дыстанцыях 5, 10,15 і 20 кілямэтраў.

Скандынаўская хадзьба, альбо Nordic Walking - гэта хадзьба са спэцыяльнымі кіямі, якія нагадваюць лыжныя. Чалавек, які ходзіць такім чынам, зьмяншае нагрузку на пазваночнік і адначасова разьвівае большасьць мышцаў цела.

PR Białystok/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт