Logo Polskiego Radia
Print

На катэдры беларусістыкі – рэкордны конкурс

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 19.09.2012 17:50
На 50 месцаў прэтэндуюць 220 польскіх юнакоў і дзяўчат.
Фота: ampby.org

Фота:
Фота: ampby.org

На Катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэта – рэкордны конкурс. Па выніках другога туру ён складае больш за 4 чалавекі на месца. На 52 навучальных месца прэтэндуюць 220 польскіх юнакоў і дзяўчат. Такая высокая зацікаўленасьць беларускай культурай і гісторыяй стала прыемнай нечаканасьцю для выкладчыкаў Варшаўскага унівэрсытэту.

Супрацоўнік Катэдры беларусістыкі доктар Яраслаў Калета лічыць, што інтарэс палякаў да беларусаў, як і ўсіх іншых ўсходніх суседзяў, мог вырасьці дзякуючы нядаўняму футбольнаму чэмпіянату.

Я. Калета: Я думаю, што пасьля Чэмпіянату Эўропы ў Польшчы вельмі многа маладых людзей захацелі вучыцца ў нас і пазнаёміцца з беларускай гісторыяй, культурай і мовай. Мы вельмі гэтаму рады.

Большасьць кандыдатаў паходзіць з Варшавы, Любліна й Беластока. Вывучаць беларускую філялёгію пажадалі таксама некалькі маладых людзей зь Беларусі

ап

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт