Logo Polskiego Radia
Print

Палякі незадаволеныя чыгункай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.09.2012 16:55
Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня праведзенага ў краінах ЭЗ.
PAP/Darek Delmanowicz

Польшча апынулася ў групе краінаў, грамадзяне якіх найменш задаволеныя чыгуначным транспартам. Самыя адмоўныя ацэнкі чыгункі прадставілі грамадзяне Балгарыі, Румыніі, Італіі ды Польшчы.

Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня грамадзкай думкі „Эўрабаромэтр”, праведзеныя ў чальцоўскіх краінах ЭЗ.

Толькі 29% палякаў задаволены чыгуначнымі паслугамі. Незадаволеныя - 47%.

Найбольш адмоўных адказаў зафіксавана у Балгарыі. Толькі 18% насельніцтва станоўча ацэньвае чыгуначныя перавозкі ў краіне.

У сярэднім па ЭЗ чыгункай задаволеныя 46% рэспандэнтаў.

У сваю чаргу, найбольш станоўча пра сваю чыгунку выказваюцца грамадзяне Фінляндыі - 67% пазытыўных ацэнак. Гэтым відам транспарту задаволеныя таксама ў Аўстрыі, Галяндыі, Даніі й Люксэмбурзе.

Вынікі апытаньня сьведчаць таксама пра тое, што ажно 71% эўрапейцаў выказваюцца за адкрыцьцё эўразьвязаўскага рынку чыгуначных паслугаў. Гэта, паводле іх, спрычынілася б да росту канкурэнтнасьці, павышэньня якасьці паслугаў і паніжэньня іх цаны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт