Logo Polskiego Radia
Print

Аўтобус з польскімі дзецьмі трапіў у аварыю ля Бэрліну

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 27.09.2012 10:26
У выніку ДТЗ 14 дзяцей былі шпіталізаваны.
Photo: Wikimedia CommonsPhoto: Wikimedia Commons

foto:
foto: Wikimedia Commons

Грузавік на шашы непадалёк ад Бэрліна ўрэзаўся ў аўтобус з дзецьмі з Польшчы, якія ехалі на экскурсію ў Лёндан.

У ноч на чацьвер аўтобус стаяў у заторы на шашы, пасьля чаго ў яго ўрэзаўся польскі грузавік, які рухаўся ў спадарожным кірунку. Кіроўца грузавой машыны загінуў на месцы.

Як паведаміў прадстаўнік МЗС Польшчы Міхал Сафянік, у выніку ДТЗ 14 дзяцей былі шпіталізаваны. Усе пацярпелыя атрымалі лёгкія раненьні, пагрозы іх жыцьцю няма.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт