Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве пройдзе прэзэнтацыя “Добрай фатаграфіі”

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 04.10.2012 11:48
Гэта першая замежная прэзэнтацыя апошняй кнігі аўтара.

/

У пятніцу, 5 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Зянона Пазьняка “Добрая фатаграфія”. Гэта першая замежная прэзэнтацыя апошняй кнігі аўтара.

“Добрая фатаграфія” пабачыла сьвет ўлетку ў кніжнай сэрыі “Гарадзенская бібліятэка”. Кніга складаецца з 56 эсэ на 239 старонках пра фатаграфіі з краінаў Эўропы й Амэрыкі ад сярэдзіны 19 ст. да нашых дзён. Гэтай кнігай Зянон Пазьняк прэзэнтуе сябе як мастацтвазнаўца, дасьведчаны фатограф і праваднік у сьвет прыгожага.

У гэтай кнізе Пазьняк распавядае пра сваё захапленьне фатаграфіяй, дэманструе чытачу эпоху, у якой былі вузкаплёначныя фотаапараты “Смена”, поўныя фатографаў Суботнікі, здымкі жанчын у стылі “ню”.

Кнігу можна будзе набыць на сустрэчы, абяцае арганізатар імпрэзы суполка Беларуская Нацыянальная Памяць.

Сустрэча адбудзецца ў Collegium Civitas, aula D (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1, Warszawa; уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай).

Пачатак а 18.00. Уваход вольны.

Інтэрвію Зянона Пазьняка Польскаму радыё напярэдадні выхаду кнігі можна прачытаць тут.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт