Logo Polskiego Radia
Print

Гатэль для кожнай кішэні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.10.2012 14:22
Кошт начлегаў у Польшчы становіцца меншы, паколькі гатэлі маюць праблемы з патрэбнай колькасьцю кліентаў.

/

Dziennik Gazeta Prawna: Зь іншага боку, у гэтым годзе колькасьць месцаў у гатэлях павялічылася на 12 тысяч.

Зьмяншэньне цэнаў асабліва тычыцца курортаў, дзе прыбытак залежыць ад сэзону. Уладальнікі гатэляў кажуць, што лепш здаць пакой за паўцаны, чым пакінуць яго пуставаць. Курорты таксама прыцягваюць рознымі скідкамі. Напрыклад, тры начлегі ў цане двух, плюс дармовае харчаваньне і ўваход на басейн. Гатэлі таксама стараюцца прыцягнуць бізнэс-кліентаў. Калі група гасьцей налічвае мінімум 20 чалавек, то ім прапануецца дармовая канфэрэнц-заля ці бясплатны доступ да спартовага комплексу

Зьніжэньне цэн вынікае ня толькі з канца летняга сэзону, але й з росту канкурэнцыі. Цягам апошняга году колькасьць гатэляў павялічылася на 166. Тым часам, як паказвае статыстыка, выкарыстоўваецца толькі 39% месцаў у гатэлях.

Ня ўсе вытрымліваюць канкурэнцыю. У бягучым годзе збанкрутавалі чатыры гатэлі, а 50 выстаўленыя на продаж.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт