Logo Polskiego Radia
Print

Чарговая ўцечка інфармацыі з МЗС Польшчы

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 24.10.2012 11:56
У адкрытым доступе ізноў апынулася інфармацыя пра дапамогу беларускай апазыцыі.
www.msz.gov.pl

Унутраная база дадзеных МЗС Польшчы пра замежныя праекты міністэрства з апісаньнем іх палітычных мэтаў і сумы на падтрымку беларускай апазыцыі зьявілася на адным з амэрыканскіх парталаў. Міністэрства прызнаецца, што гэта памылка, і звальняе адказнага за яе працаўніка.

Гэтыя дадзеныя перадаў адзін з чыноўнікаў Дэпартамэнту замежнай дапамогі МЗС. У базе дадзеных была інфармацыя наконт дапамогі шэрагу краін сьвету ад 2007 да 2011 году, у тым ліку й сумы, передадзеныя няўрадавым арганізацыям з апісаньнем мэтаў праекту.

Прэс-сакратар МЗС Марцін Басацкі паведаміў, што згаданыя дадзеныя ўжо зьніклі з парталу.

У апублікаваных матэрыялах пералічваліся прозьвішчы ўдзельнікаў праектаў і іх мэты: “падрыхтоўка апазыцыйных сілаў і грамадзян да шырокай грамадзкай кампаніі перад выбарамі”, “стварэньне цэнтраў ціску на ўладу”, “павелічэньне прыязнага стаўленьня да Польшчы” і г.д.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт