Logo Polskiego Radia
Print

Польшча-Расея: пашырэньне турыстычнай супрацы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.11.2012 09:00
IX Польска-расейскі турыстычны форум працягнецца да 6 лістапада.

/

Польская турыстычная галіна шукае новыя магчымасьці супрацы з расейскімі турыстычнымі агенцтвамі. На Варміі й Мазурах праходзіць IX Польска-расейскі форум турызму.

Амаль 70 расейскіх тураагенцтваў хочуць пазнаёміцца з турыстычнымі прапановамі рэгіёну.

Гандлёвыя перамовы будуць праходзіць у форме сэмінараў. У бліжэйшы панядзелак у Замку біскупаў у Лідзбарку будзе прэзэнтаваны "Шлях гатычных замкаў" і прапановы СПА-турызму на Варміі й Мазурах.

Гэткія сустрэчы праводзяцца ўжо некалькі гадоў, але пасьля ажыцьцяўленьня малога памежнага руху магчымасьці супрацы паміж польскім і расейскім бакамі павялічыліся, - пераконваюць арганізатары мерапрыемства.

IX Польска-расейскі турыстычны форум працягнецца да 6 лістапада.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт