Logo Polskiego Radia
Print

І Салён беларускай кнігі ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 28.11.2012 13:36
У чацьвер ў Варшаве адчыніцца грандыёзная імпрэза - XXI Кірмаш гістарычнай кнігі.

/

Больш за 220 выдавецтваў, культурных інстытуцыяў, кніжных сэрыяў і экспанэнтаў гістарычных кніг возьмуць удзел у XXI Кірмашы гістарычнай кнігі, які 29 лістапада адчыніцца ў Варшаве.

Грандыёзная кніжная імпрэза будзе праходзіць у Аркадах Кубіцкага ў Каралеўскім замку ў Варшаве да 2 сьнежня.

Ні кірмашы ўпершыню будзе працаваць І Салён беларускай кнігі. Беларускі выдавецкі рынак прадставяць дзесяць выдавецкіх праектаў. Сярод іх “Гарадзенская бібліятэка”, Архэ, Беларускае гістарычнае таварыства, Кнігазбор, Беларускі гістарычны агляд, Лімарыюс і іншыя. Паглядзець і набыць беларускія кнігі можна будзе ў павільёне N42 ад 10 да 18 гадзіны.

У праграме кірмашу сустрэчы зь вядомымі гісторыкамі, аўтарамі кніг, дыскусійныя панэлі й гістарычныя шпацыры.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт