Logo Polskiego Radia
Print

Новы аэрапорт у Любліне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.12.2012 11:13
А 10.30 адбылося ўрачыстае адкрыцьцё аэрапорта.

tetraforum.pl
tetraforum.pl

Запрацаваў сёньня новы польскі аэрапорт Люблін. А 7-й гадзіне раніцы на першую зьмену прыйшлі тры дыспэтчары. А 10.30 адбылося ўрачыстае адкрыцьцё аэрапорта. А 13.40 павінен прызямліцца першы рэйсавы самалёт з Лёндану – боінг 737-800 авіякампаніі Ryanair.

Гэта ня першая машына, якая села на пасадачнай паласе ў Любліне. А 8-й раніцы прызямліўся грузавы самалёт, а 9.30 боінг 737, які прывёз гасьцей на ўрачыстае адкрыцьцё аэрапорта, між іншым, прадстаўнікоў Польскага агенцтва аэранавігацыйнага абслугоўвання й Упраўленьня грамадзянскай авіяцыі.

Першы рэйсавы самалёт зь лёнданскага аэрапорта Stansted пасьля 25 хвілін пастою вырушыць назад. На борт ён можа ўзяць 189 пасажыраў. У Люблін былі прададзены 90% квіткоў, у Лёндан – 80%.

яс

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт