Logo Polskiego Radia
Print

Абанамэнт на скі-пас у Польшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.12.2012 11:38
Лыжныя станцыі ў Польшчы дамовіліся аб продажы агульнага абанамэнту скі-пас, які дазваляе карыстацца пад’ёмнікамі на шматлікіх трасах.

szczyrk.cos.pl
szczyrk.cos.pl
Існуе некалькі груп, якія прадаюць скі-пас, між іншым, на Падгальлі, у Сілескіх і Нізкіх Бэскідах, - інфармуе Ежы Адамскі з таварыства Польскія лыжныя й турыстычныя станцыі. Такім чынам польскія лыжныя курорты імкнуцца спаборнічаць з турцэнтрамі ў Альпах і на Славачычыне.

Абанамэнт можна купіць у любым часе і ў любым месцы. Лыжны сэзон распачаўся на бальшыні станцыяў у Закапанэ, Сандэцкіх Бэскідах і ў Судэтах.

Ва ўсёй Польшчы існуе больш за 400 горналыжных схілаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт