Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы едуць на Раство ў польскія горы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.01.2013 12:46
Некалькі тысяч расейцаў адпачываюць у польскіх гарах Каркaношэ. Яны адсьвяткуюць у Польшчы праваслаўнае Раство.

/

Расейцы захопленыя колькасьцю тавараў у крамах і цэнамі. У Маскве ўсё каштуе ў два разы даражэй.

У многіх турцэнтрах ізноў загучала расейская мова. У Карпачы можна на ёй без праблем паразумевацца. У буйных гатэлях асобныя супрацоўнікі прызначаюцца для абслугоўваньня расейскамоўных гасьцей. Алена Маркоўская кажа, што расейцам найбольш падабаецца у Карконошах культура абслугоўваньня." Інакш абслугоўваюць турыстаў у Расеі, і інакш у Польшчы. Адчуваецца, што Польшча гэта й ёсьць замежжа", - кажа Маркоўская

І па гэтых прычынах расейцы выбіраюць адпачынак у Карканошах, хаця гэта невялікія горы й далёка ад дому - некалькі тысяч кілямэтраў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт