Logo Polskiego Radia
Print

Надалей зачынены аэрапорт "Модлін"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.01.2013 15:18
Штодзённа з-за прастою варшаўскі “Модлін” траціць каля 50 тыс. даляраў.
Промоційні матеріалиПромоційні матеріалиLotnisko Modlin

Працягваецца рамонт узьлётна-пасадачнай паласы другога варшаўскага аэрапорту “Модлін”. Кіраўніцтва аэрапорту плянуе, што аб’ект будзе адчынены 9-10 студзеня: усё залежыць ад умоваў надвор’я, якое можа перасунуць графік рамонтных працаў.
Варшаўскі аэрапорт “Модлін” быў адчынены некалькі месяцаў таму й стаў базай для авіякампаній тыпу “лоў-кост”. Нядаўна аказалася, што на ўзьлётна-пасадачнай паласе зьявіліся трэшчыны. Рух у аэрапорце быў спынены, а кампанія, якая будавала паласу, пачала яе рамонт у рамках гарантыі. Усе рэйсы з “Модліна” перанесены ў галоўны сталічны аэрапорт “Акэнце” імя Фрыдэрыка Шапэна. Штодзённа з-за прастою “Модлін” траціць каля 50 тыс. даляраў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт