Logo Polskiego Radia
Print

Турыстычныя агенцтвы прадалі больш турпаездак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.01.2013 15:36
Польскія турысты аддаюць перавагу краінам Міжземнага мора.

/

Мінулы год аказаўся вельмі пасьпяховым для польскіх турагенцтваў. Яны прадалі больш паездак і атрымалі больш высокія даходы.

У параўнаньні з 2011 годам, колькасьць кліентаў павялічылася на 12,6%. Паводле апошняй справаздачы Польскай асацыяцыі арганізатараў турызму, даходы турыстычнай галіны ў Польшчы вырасьлі на 13,8%.

Найбольш папулярным напрамкам паездак быў Эгіпет - 19% ад усяго рынку. На другім месцы апынулася Турцыя, далей Грэцыя й Гішпанія. Выразна павялічылася колькасьць турыстаў, якія выбіралі аўтобусныя экскурсіі, хаця іх доля склала ня больш за 5%. У сваю чаргу на 27% зьменшылася колькасьць тураў з уласным даездам на месца адпачынку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт