Logo Polskiego Radia
Print

Варшаву апанавалі дзікі (фота)

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 01.02.2013 16:24
Некаторыя зь іх настолькі нахабныя, што шпацыруюць па тратурах і апанавалі ў пошуках ежы сьметнікі каля жылых дамоў.
Dziennik Wschodni fot. Maciej Kaczanowski Dziennik Wschodni fot. Maciej Kaczanowski

Dziennik
Dziennik Wschodni fot. Maciej Kaczanowski

Па тратуарах і праезджай частцы ў варшаўскім раёне Таргувэк гойсаюць дзікі – піша „Rzeczpospolita”. Некаторыя зь іх настолькі нахабныя, што апанавалі ў пошуках ежы сьметнікі каля жылых дамоў.

Па мясцовым парку дзікі шпацыруюць ужо каторы месяц, але дагэтуль людзі гасьцінна не зьвярталі ўвагі на жывёл. Сытуацыя зьмянілася, калі паводзіны дзікоў пачалі быць невыноснымі – гараджане сустракалі дзікоў нават на аўтобусных прыпынках.

Служба гарадзкіх лясоў абцяае, што неўзабаве пачне лавіць дзікоў і вывозіць падалей ад гораду. У найбольш аблюбаваных дзікамі месцах ставяць адмысловыя прыстасаваньні да адлову жывёл.

Мэрыя Варшавы дазволіла “дэпартаваць” са сталіцы ў паўднёвыя рэгіёны краіны 300 дзікоў. Праблемы зь ляснымі турыстамі маюць яшчэ тры варшаўскія раёны, якія мяжуюць зь лясамі: Бялалэнка, Вілянаў і Вавэр.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт