Logo Polskiego Radia
Print

Турыстычны кірмаш бяз Польшчы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 01.02.2013 17:35
У швайцарскім Цюрыху пачаўся буйны міжнародны кірмаш.
Flickr/inkdphotos

/

Тут выстаўлены асноўныя турыстычныя навінкі ды тэндэнцыі бягучага году.

Гэта 650 стэндаў з усяго сьвету, больш за 70 тысяч наведнікаў - так выглядае Турыстычны кірамаш у Цюрыху, найбуйнейшы ў Швайцарыі. Тут можна даведацца, дзе найлепш правесьці сёлета адпачынак, дзе й за колькі можна навучыцца гуляць у гольф або займацца глыбокаводным плаваньнем.

У чарговы раз на кірмашы няма польскіх турыстычных агенцтваў. Польскі консул у Швайцаріі Марэк Верушэўскі зазначыў, што цяжка патлумачыць, чаму так дзеецца.
Затое ганаровым госьцем сёлетняга кірмашу сталі Мальдывы, які прадстаўляюцца як „рай на зямлі”. Гэтым лёзунгам урад краіны хоча прыцягнуць турыстаў з Эўропы.
Ёсьць дзеля чаго старацца: адныя толькі швайцарцы штогод выдаткоўваюць на замежныя падарожжы каля 10 мільярдаў эўра.

Кірмаш у Цюрыху адчынены да нядзелі.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт