Logo Polskiego Radia
Print

“LOT” звольніць амаль палову пілётаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.02.2013 13:51
Гэта яшчэ не канец дрэнных навін для працаўнікоў. Кіраўніцтва кампаніі плянуе зьмяншэньне заробкаў на 25%.
LOTLOTfoto: LOT

foto:LOT
foto:LOT

Польская дзяржаўная авіякампанія “LOT” звольніць 40 адсоткаў пілётаў і бартавога пэрсаналу. Новы плян рэструктурызацыі авіякампаніі прадугледжвае звальненьне 450 з 1100 чалавек.

Звольняць таксама частку працаўнікоў адміністрацыі кампаніі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта будуць 250 чалавек – 1/3 усіх працаўнікоў.

Гэта яшчэ не канец дрэнных навін для працаўнікоў. Кіраўніцтва кампаніі плянуе зьмяншэньне заробкаў на 25%.

Такія вялікія звальненьні ня могуць не паўплываць на сетку авіярэйсаў. Пакуль аднак невядома, якія рэйсы будуць абмежаваныя.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт