Logo Polskiego Radia
Print

Іконы зь Беларусі перадалі ў польскі музэй

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.02.2013 17:42
9 старажытных іконаў канфіскавалі польскія мытнікі ў грамадзянкі Беларусі.

9 старажытных іконаў, якія ў пачатку 2012 году затрымалі мытнікі на пераходзе ў Тэрэспалі, адпраўленыя ў музэй у паўднёвапольскім горадзе Ланьцут. Іконы перавозіла грамадзянка Беларусі, пасажырка міжнароднага цягніку Масква-Прага.

Жанчына не задэкляравала іконаў, якія былі знойдзеныя пры праверцы асабістага багажу. Завернутыя ў газэты і поліэтылен рэліквіі былі схаваныя ў сумцы з вопраткай. Калекцыя музэю ў горадзе Ланьцут папаўняецца “дарамі” польскіх памежных службаў ня першы раз. У сьнежні 2010 году мытнікі зь Бялай Падляскі перадалі музэю 400 прадметаў даўніны агульным коштам каля 100 тысячаў даляраў. Год таму музэю перадалі пяць іконаў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт