Logo Polskiego Radia
Print

Першы гадавы лыжны курорт у Польшчы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.03.2013 08:22
З такой ініцыятывай выступілі ўлады мястэчка Мушына ў Малапольшчы.

/

Праект зацікавіў замежных інвэстараў.

Гарадзкія ўлады ўжо вызначылі дзьве гары з лыжнымі трасамі даўжынёй 600 мэтраў, якія накрыюць дахам. За дзень будучы цэнтар зможа абслужыць каля 3000 чалавек.

Апроч крытай трасы горналыжны цэнтар узбагацяць вонкавай трасай, паркінгам, гатэльным комплексам і рэстаранам. Згодна з уступнымі разьлікамі польскага боку, на пабудову й абсталяваньне крытага горналыжнага цэнтру спатрэбіцца каля 150 мільёнаў злотых.

Улады Мушыны вядуць размовы зь інвэстарамі. Аднымі зь першых зацікавіліся дадзеным праектам галяндцы. Жаданьне далучыцца да праекту выказалі прадстаўнікі Малапольскага ваяводзтва.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт