Logo Polskiego Radia
Print

Забарона руху грузавікоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.03.2013 10:15
На Вялікдзень абмяжоўваецца рух фураў у цэлай Польшчы.

Сёньня, заўтра і ў панядзелак на польскіх дарогах абавязвае забарона руху для фураў, вага якіх перавышае 12 тон.
Сёньня забарона пачнецца ад 18-ай гадзіны да 22-ой, заўтра і ў панядзелак ад 8-ай раніцы да 10-ай ночы.

Рух на дарогах падчас сьвятаў вельмі інтэнсіўны й забарона для грузавікоў уводзіцца з мэтай павышэньня бясьпекі на трасах, - тлумачыць паліцыя.

Забарона не адносіцца да фураў, якія вязуць сьвежыя прадукты харчаваньня, жывёлу, пошту ды грузавікоў, якія працуюць для будаўніцтва дарог і мастоў.

Падчас Вялікадня фуры ня могуць рухацца па трасах таксама ў іншых дзяржавах. Падобным чынам як у Польшчы, часовая забарона абавязвае, між іншым, у Аўстрыі, Харватыі, Францыі, у Славэніі ды Італіі.
яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт