Logo Polskiego Radia
Print

Дадатковыя сродкі бясьпекі на маратоне ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 16.04.2013 15:35
Арганізатары нядзельнага "ORLEN маратону" ў Варшаве выступілі да ўлад з просьбай запэўніць дадатковую піратэхнічную бясьпеку падчас імпрэзы.
fot. PAP/Bartłomiej Zborowski

Гэта рэакцыя на тэракт у Бостане.

Сэбаст'ян Хмара з аргкамітэту маратону кажа, што бег пачнецца так, як і плянавалася. Варшава далей рыхтуецца да імпрэзы, але пасьля ўчорашняй навіны пра замах у Бостане арганізатары зьвярнуліся па дадатковую ахову з боку паліцыі.

У сваю чаргу прэс-сакратар ўраду Павал Грась запэўнівае, што ў Польшчы няма прыкметаў павышанай тэрарыстычнай пагрозы.

"Нашыя службы не атрымалі ніякіх сыгналаў павышанай тэрарыстычнай пагрозы," -- паведаміў прадстаўнік польскага ўраду.

"ORLEN маратон" пройдзе ў Варшаве ў суботу й нядзелю. Паводле зьвестак арганізатараў, у мерапрыемстве будуць удзельнічаць больш за 23 000 чалавек.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт