Logo Polskiego Radia
Print

Уладыслаў Барташэўскі атрымаў прэмію імя Элі Візэля

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 29.04.2013 10:52
У гады вайны экс-міністар замежных справаў Польшчы ратаваў габрэяў ад Галакосту.

Былы міністар замежных справаў Польшчы Ўладыслаў Барташэўскі ўганараваны прэміяй імя Элі Візэля. Узнагарода была ўручана ў Вашынгтоне падчас цырымоніі з нагоды 20-годзьзя Музэю Галакосту.

91-гадовы Барташэўскі ў гады ІІ сусьветнай вайны быў актыўным дзеячам польскагага падпольля, жаўнерам Арміі Краёвай, а таксама чальцом “Жэготы”, арганізацыі, якая дапамагала габрэям. Нагадаем, за дапамогу габрэям у акупаванай немцамі Польшчы пагражала сьмерць.

Прэмія імя ляўрэата Нобэлеўскай прэмі міру Элі Візэля – гэта галоўная ўзнагарода амэрыканскага Музэю памяці Галакосту. Дарэчы, менавіта Візэль зьяўляецца аўтарам тэрміну Галакост.

Сам Уладыслаў Барташэўскі не змог прысутнічаць на ўручэньні прэміі. Ад яго імя ўзнагароду прыняў міністар культуры Польшчы Багдан Здраеўскі.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт