Logo Polskiego Radia
Print

Сікорскі: Польшча будзе сярод краін, якія кіруюць у Эўразьвязе

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 18.05.2013 14:19
У інтэрвію штодзёнцы „Gazeta Wyborcza” міністар прадставіў адважную візію месца Варшавы ў міжнароднай палітыцы.

Радаслаў Сікорскі: Я бачу Польшчу сярод краін, якім належыць улада ў Эўразьвязе. Гэта 5-6 краін, насуперак якім нельга ў ЭЗ прыняць ніякага рашэньня. Зрэшты, такі статус мы маем у шэрагу галінаў: ва ўсходняй палітыцыі й энэргетыцы. Яшчэ сем гадоў таму мы за гэта змагаліся. Але сёньня ў гэтых галінах у ЭЗ нічога не адбываецца.

Паводле Сікорскага, яшчэ ніколі ў гісторыі такога не было, каб краіны Заходняй Эўропы ўпрошвалі нас уступіць у свае клюбы.

“Цяпер падчас кожнай размовы з калегамі зь Нямеччыны й Францыі я чую пытаньні: “А калі Вы ўвойдзеце ў зону эўра?” Нас успрымаюць як краіну, якая дадасьць эўразоне новыя каштоўнасьці, а не праблемы” – гаворыць міністар.
Сікорскі ставіць задачу на будучыню: “Наша эканоміка павінна быць у два разы большай, чым цяпер. Мы павінны быць крыніцай інавацый, самастойна гарантаваць сабе бясьпеку. Перад намі велізарная праца. Гэтыя мэты можна дасягнуць на працягу аднаго пакаленьня”.

Gazeta Wyborcza/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт