Logo Polskiego Radia
Print

Варшаву можна пабачыць з байдаркі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 20.05.2013 13:38
У сталіцы зьявілася новая ўцеха для аматараў актыўнага адпачынку.

/

У Варшаве адчыніўся пункт арэнды байдарак. За 5 даляраў цягам гадзіны можна знаёміцца з польскай сталіцай з маладаступнай да гэтага часу пэрспэктывы – з цэнтру Віслы.

Байдарку можна будзе арэндаваць да 29 верасьня з 10 да 18 гадзіны. Сёлета для аматараў актыўнага адпачынку будуць працаваць чатыры пункты на Вісле: „Płyta Desant” каля Чэрнякоўскага порту, непадалёк ад Цытадэлі ў раёне Жалібаж, каля пляжу на Саскай Кэмпе й каля Мосту Панятоўскага. Побач са згаданымі пунктамі працуюць пункты арэнды ровараў Veturilo. Так што пасьля байдаркі можна будзе сесьці на ровар і працягваць знаёмства з Варшавай на колах.

Байдаркі можна арандаваць на гадзіны (5 даляраў за гадзіну) й на ўвесь дзень (да 30 даляраў). Пакуль што даступныя двухмясцовыя байдаркі, але з чэрвеня можна будзе арандаваць і аднамясцовую. Да 22 траўня гадзіна каштуе 3 даляры.

Gazeta Wyborcza/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт