Logo Polskiego Radia
Print

У сталіцы стартуе Прабег Варшаўскага паўстаньня

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 27.07.2013 11:44
7 тысяч удзельнікаў былі сабраныя ў лічаныя дні пасьля абвяшчэньня набору.

Сёньня ў Варшаве адбываецца XXIII Прабег Варшаўскага паўстаньня. Яго ўдзельнікі могуць выбраць дзьве трасы: 5 км. і 10 км. Абодва маршруты праходзяць каля Старога гораду.

Старт на кароткай трасе распачнецца а 20.40 ад вуліцы Канвікторскай. А праз 20 хв. на Баніфратэрскай вуліцы стартуюць удзельнікі даўжэйшага прабегу.

Колькасьць удзельнікаў абмежаваная – гэта 7 тысяч чалавек. Яна была сабраная ў лічаныя дні пасьля абвяшчэньня набору. Але ахвотныя прабегчыся ў гонар герояў Варшаўскага паўстаньня могуць запісацца ў запасны сьпіс на сайце – www.wosir.waw.pl

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт