Logo Polskiego Radia
Print

Ян Павал ІІ – апекуном Польшчы?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.10.2013 09:00
У касьцёльных колах усё часьцей чуваць галасы, што Ян Павал ІІ мог бы стаць апекуном Польшчы.

Ксёндз Пшэмыслаў Сьлівіньскі з варшаўскай курыі бачыць у гэтым пэўную пасьлядоўнасьць: найперш кананізацыя, пазьней абвяшчэньне яго доктарам Касьцёла і ў выніку прызнаньне апекуном Польшчы.

Касьцёл надае тытул доктара вялікім сьвятым. Аб тым, што ў будучыні адным зь іх мог бы стаць Ян Павал ІІ перакананыя многія духоўныя асобы. Нядаўна пра гэта ўзгадваў ксёндз Славамір Одэр, які займаўся каардынацыяй працэсу кананізацыі польскага пантыфіка.

Доктар – гэта настаўнік, тлумачыць ксёндз Сьлівіньскі. Гэты тытул у Касьцёле атрымліваюць тыя, хто ўнёс выбітны ўклад у веды й навучаньне веруючых. Паводле сьвятара, у гэтым выпадку такім укладам зьяўляюцца папскія разважаньні над тэалёгіяй цела, прысьвечаныя этычнаму сэнсу таінства сужонства. Ксёндз Сьлівіньскі мяркуе, што гэта найлепшы адказ на сучаснае вывышэньне сэксуальнасьці. Трэба толькі надаць навуковай мове Яна Паўла ІІ зразумелы выраз – кажа сьвятар.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт