Logo Polskiego Radia
Print

Каталіцкая царква дазваляе танчыць па пятніцах

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.03.2014 10:35
Польскія біскупы ўхвалілі зьмену чацьвёртай царкоўнай запаведзі. Па пятніцах, акрамя Вялікага посту, можна танчыць.

Гэты крок у бок вернікаў, - тлумачыць Каталіцкая царква. Адпаведны дакумэнт, прыняты год таму, чакаў легітымізацыі. І гэта адбылося на апошнім пасяджэньні польскага Эпіскапату ў Варшаве.

Раней Каталіцкая царква загадвала вернікам у час пакаяньня ня есьці мяса й паўстрымлівацца ад забавы. „Часам пакаяньня” царква лічыла ўсе пятніцы, паколькі гэта дзень сьмерць Ісуса Хрыста.

"Запаведзі не дзеля таго, каб мучыць вернікаў, але каб дапамагчы ім жыць у веры", - тлумачыць зьмены айцец Матэвуш Матушэўскі. Сьвятар дадаў, што Царква ўсьведамляе час, у якім мы жывем, і калі б захавала забарону танчыць у пятніцу, то вернікі практычна ня мелі б калі патанчыць.

У Польшчы зьмена царкоўных запаведзяў выклікае шмат эмоцый. Гэта таму, што часта блытаюцца Дэкалёг і царкоўныя запаведзі. "У нас ёсьць дзьве групы запаведзяў: Божы запавет і царкоўны. Бог даў Дэкалёг і гэтыя запаведзі ніколі ня будуць зьменены ", - патлумачыў айцец Матэвуш Матушэўскі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт