Logo Polskiego Radia
Print

Хабарніцтва ў Белавескім нацыянальным парку?

Reuters
Jolanta Śmiałowska 05.07.2014 16:41
Суд паўторна павінен разгледзець справу, ці былы дырэктар польскага Белавескага нацыянальнага парку прымаў хабар.

Зьявіліся сумневы адносна паказаньняў галоўнага сьведкі. Пра гэта вырашыў Беластоцкі суд і адмяніў прысуд. Паводле пракурора, былы дырэктар БНП Юзэф П. браў хабар за магчымасьць купіць драўніну ў запаведніку. Ён сам не прызнае сваёй віны.

Судовы разгляд датычыць падзеяў 10-гадовай даўніны. Паводле сьледчых, за магчымасьць купіць драўніну ў запаведніку Юзэф П. кожны раз браў 200 злотых. Такіх выпадкаў было больш за 30, ва ўсіх кліентам і тым, хто даваў хабар, быў адзін і той жа чалавек. Аднак, як выявілася, гэта не зусім «надзейны» сьведка.

Спасылаючыся на стан свайго здароўя й псыхічныя захворваньні, сьведка заявіў, што нічога ня памятае. Сказаў таксама, што зусім не пазнае абвінавачанага. Таму справу неабходна расьсьледаваць яшчэ раз, а сьведку дапытаць у прысутнасьці псыхоляга.

яс

tags: суд
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт