Logo Polskiego Radia
Print

Алесь Бяляцкі наведаў польскі Сэйм

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.07.2014 19:06
Найбольш вядомы беларускі палітвязень сустрэўся з парляманцкай групай па справах Беларусі.
fot. Tomasz Bladyniec/Wikipedia/CC

Ад польскіх парлямэнтароў ён пачуў словы салідарнасьці і падтрымкі для праваабаронцаў у Беларусі.

Намесьнік камісіі замежных справаў Робэрт Тышкевіч зазначыў, што гэта знакавая дата, калі Польшчу наведаў герой барацьбы за свабоду.

Р.Тышкевіч: 20 гадоў таму на выбарах у Беларусі перамог Аляксандар Лукашэнка. За гэты час вырасла цэлае пакаленьне, якое ня ведае іншай Беларусі, чым такая, як сёньня. Таму важна падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць, прарываць ізаляцыю. Мы зазначаем, што гэтая падтрымка павінна быць цярплівай і пасьлядоўнай. Усе дэпутаты, нягледзячы на партыйную прыналежнасьць, выказвалі падтрымку для ўсіх дэмакратычных ініцыятыў на карысьць дэмакратыі ў Беларусі.

Алесь Бяляцкі падкрэсьліваў, што для беларускага грамадзтва вельмі важная падтрымка дэмакратычных дзяржаваў-суседак.

Праваабаронца сустрэўся сёньня ў Варшаве з журналістамі і грамадзкімі дзеячамі. Ён падкрэсьліваў вагу падтрымкі для мэдыя-праектаў, асабліва тых, якія фінансуюцца Польшчай (Белсат, Радыё Рацыя). Праваабаронца казаў таксама, што ў краіне пад кіраўніцтвам Лукашэнкі ён можа зноў трапіць за краты.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт