Logo Polskiego Radia
Print

Палякі здымаюць фільм пра абарону Горадні ад бальшавікоў у 1939-ым

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 28.07.2014 13:35
Дакумэнтальная стужка ствараецца за ахвяраваньні й павінна быць гатовая да верасьня.

У Польшчы пачаліся здымкі дакумэнтальнага фільма “Grodno’1939”. Стужка будзе прысьвечаная абароне Горадні польскай арміяй і жыхарамі горада ад бальшавіцкіх войскаў у верасьні 1939 года.

Аўтар і ініцыятар фільма Пётр Касьцінскі, журналіст і дырэктар Фонда Яахіма Лелявеля, хоча, каб стужка была гатовая да верасьня, калі будзе адзначацца 75 гадавіна нападу СССР на Польшчу.

Аўтар сцэнара й рэжысэр фільма Робэрт Менкус кажа, што большасьць людзей, якія працуюць над фільмам, робяць гэта бясплатна альбо за сымбалічную плату.

Фільм ствараецца за ахвяраваньні неабыякавах людзей. Здымкі фільма можна падтрымаць праз партал polakpotrafi.pl

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт