Logo Polskiego Radia
Print

Расейскае эмбарга разарае польскіх транспартнікаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.10.2014 16:00
Найбольш яно закранула фірмы з Малапольшчы й Падкарпацкага ваяводзтва.
www.fakt.pl

З дадзеных кампаніі Eurler Hermes вынікае, што сёлета вырасла колькасьць банкруцтваў сярод фірмаў у параўнаньні з папярэднім годам.

Экспэрты кампаніі тлумачаць, што найбольш гэта закранула паўднёва-ўсходнія раёны Польшчы. Тут банкруцтва аб'яўляюць ня толькі вытворчыя фірмы, але й транспартныя кампаніі. Блізкасьць усходняй мяжы прывяла да таго, што мясцовыя прадпрымальнікі спэцыялізаваліся ў экспарце й перавозцы грузаў на расейскі рынак. Цяпер у іх пачаліся праблемы. Прычына - увядзеньне Крамлём эмбарга на пастаўкі харчовых тавараў з Захаду ў Расею.

Яны датычаць як кампаній з абаротам каля 20 мільёнаў злотых, так і невялікіх сямейных кампаній, якія раптоўна страцілі замовы на перавозкі. Яны проста зьнікаюць, спыняюць актыўнасьць у чаканьні на лепшыя часы ды рынкавыя ўмовы.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт