Logo Polskiego Radia
Print

Расьсьледаваньне прычын Смаленскай катастрофы падоўжанае да 2015 года

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 08.10.2014 14:36
Адна з прычын такога рашэньня – чаканьне далейшых экспэртных заключэньняў.

Галоўная ваенная пракуратура працягнула расьсьледаваньне прычын смаленскай авіякатастрофы 2010 года, у якой, у прыватнасьці, загінулі прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай.

Пракурор Галоўнага ўпраўленьня Ваеннай пракуратуры прыняў рашэньне падоўжыць расьследаваньне смаленскай катастрофы да 10 красавіка 2015 - распавёў прадстаўнік пракуратуры, маёр Марцін Максьян. Ён падкрэсьліў, што адна з прычын такога рашэньня – чаканьне далейшых экспэртных заключэньняў:

М. Максьян: У прыватнасьці, маецца на ўвазе меркаваньне Тэхнічнага інстытута Паветраных сіл у Варшаве, які дасьледуе абломкі мэталу з бярозы на дарозе самалёта, таксама мы чакаем заключэньняў судмэдэкспэртызы ахвяраў авіякатастрофы.

Тым часам 30 сем'яў ахвяраў смаленскай авіякатастрофы напісалі ліст прэзыдэнту Польшчы з заклікам ініцыяваць будаўніцтва манумэнта ў памяць тых, хто пацярпеў у гэтай трагедыі.

У бліжэйшыя дні Браніслаў Камароўскі павінен сустрэцца з прадстаўнікамі сем'яў загінуўшых, каб абмеркаваць свой удзел у гэтай справе.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт