Logo Polskiego Radia
Print

Варшаўскія аўтобусы падлучаныя да Інтэрнэту

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 23.11.2014 19:19
Бясплатны Wi-Fi пакуль што працуе ў 70 аўтобусах, але ў мэрыі абяцаюць падключыць увесь гарадзкі транспарт.


У Варшаве да Інтэрнэту падлучылі аўтобусы на 70-ці гарадзкіх маршрутах. У гарадзкой мэрыі, аднак, абяцаюць, што да канца гэтага году пасажыры змогуць скарыстацца бясплатным Wi-Fi у 300 гарадзкіх аўтобусах.

Акрамя таго, у плянах варшаўскай адміністрацыі падключыць да сусьветнага павуціньня гарадзкія электрычкі і трамваі.

У мэрыі адзначылі, што карыстаньне Інтэрнэтам у аўтобусах ня ўдарыць па кішэнях пасажыраў: усе выдаткі будуць пакрывацца за кошт рэклямы. Новаўвядзеньне ня будзе ўплываць на кошт праязнога квітка.

У Гарадзкім аўтобусным кіраваньні сьцьвярджаюць, што да канца 2015 году ўвесь варшаўскі гарадзкі транспарт будзе абсталяваны бясплатным Інтэрнэтам, а гэта 1,3 тыс. аўтобусаў.

На сёньня ў Варшаве ў розных частках гораду працуюць 250 кропак бясплатнага доступу да Wi-Fi, якімі штодня карыстаюцца ў сярэднім каля 1,5 тыс. чалавек.

IAR / эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт