Logo Polskiego Radia
Print

Міністар фінансаў Польшчы: Мы пакуль не гатовыя перайсьці на эўра

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 02.01.2015 17:14
Тым ня менш, па словах Матэвуша Шчурэка, вакол гэтага пытаньня ў Польшчы вядзецца шырокая грамадзкая дыскусія.
Bild: en.wikipedia.org

«Польшча яшчэ не гатовая расстацца са сваёй нацыянальнай валютай і перайсьці на эўра», - заявіў міністар фінансаў Польшчы Матэвуш Шчурэк.

1 студзеня да эўразоны далучылася Летува, аднак Польшчы на дадзеным этапе гэта нявыгадна. Тым ня менш, як падкрэсьліў міністар праца над плянам пераходу на эўравалюту ў Польшчы вядзецца, вакол гэтага пытаньня праходзіць шырокая грамадзкая дыскусія.

«Мы не ўцякаем гэтай тэмы, ня робім выгляду, што нас гэтыя выклікі ня тычацца. Да таго, як мы назавем дату пераходу на эўра, сытуацыя ў зоне эўра павінна стабілізавацца, Польшча павінна добра да гэтага падрыхтавацца», - заявіў Матэвуш Шчурэк.

Нагадаем, Летува стала 19 краінай ЭЗ, якая прыняла супольную валюту.

эб

tags: эўра
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт