Logo Polskiego Radia
Print

Польскія астраномы адкрылі новую плянэту

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.01.2015 12:30
У сузор'і Льва. На гэта ім спатрэбілася больш за 10 год.
pixabay.com

Міжнародная каманда астраномаў пад кіраўніцтвам праф. Анджэя Нядзельскага з торунскага Ўнівэрсытэту імя Мікалая Капэрніка адкрыла дзьве плянэты вакол зоркі, гэтак званага „чырвонага гіганта”.

Выяўленыя плянэты абазначана сымбалямі „b” i „c”. Бліжэй да зоркі знаходзіцца плянэта „b”. Яе адлегласьць ад "чырвонага гіганта" складае 0,69 астранамічных адзінак. Гэтая ўмоўная адзінка роўная сярэдняй адлегласьці Зямлі ад Сонца (149 597 887 км).

На больш аддаленай арбіце на адлегласьці 1,37 а.а. кружыць плянэта „с”. Дасьледчыкі папярэджваюць, што з-за вялікай масы „c” можа быць не плянэтай, а так званым „карычневым карлікам”. Гэта нябеснае цела, якое ўтвараецца ў працэсе, падобным фармаваньню зорак.

Вучоныя лічаць, што абодва нядаўна выяўленыя целы у будучыні паглыне іх зорка. Гэта адбудзецца праз 120-130 мільёнаў гадоў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт